“Развітаемся і з восенню?”

Гэтага дня чакалі гарадзенцы ўжо не першы год. І нарэшце дачакаліся: па ўсей Гародні афішы “ N.R.M. Развітальны канцэрт ”. Развітваюцца музыкі з зімой, як гэта аказалася, што ў прынцыпе і было напісана на афішы, але  маленькімі, бачнымі толькі збізку літарамі.
Ужо за паўгадзіны да пачатку канцэрта па колькасці людзей каля уваходу ў КЗ Філармоніі, і падыйшоўшаму да мяне знаемаму якому не хапіла квітка стала ясна - сёдня будзе аншлаг. Што скора і падцвердзілася, калі я апынуўся ў зале.

Што тычыцца пачатку, то ён амаль не зацягнуўся - музыкі выйшлі на сцэну ў 19:15. Распачаўшы свой выступ з песні “Радзіма, мая дарагая”, працягнулі старымі хітамі, што падняла большасць зала з крэслаў на ногі.

За 2 гадзіны канцэрту NRM паспелі адыграць песні і з новага альбому, і з альбому LaLaLa і хіты з розных альбомаў.

Пасля заканчэння выступу, пад час раздачы аўтографаў удолося задаць некалькі пытанняў НРМаўцам.
Спачатку мне удолося вылавіць бубнача NRM Алезіса Дземідовіча:
- Алезіс, як вам гарадзенская публіка?
- Публіка, як заўседы ў Гародні падтрымала нас найлепшым чынам, крыху ей не пашанцавала з залам, але наколькі мне вядома лепшай у вас няма – зазначыў ён

- “Развітацца” з якой парой года, будзе ў вас магчымасць у Гародні ?

- Я лічу, что раней канца лета мы наўрацці да вас зможам даехаць. Але лагічней будзе зрабіць наступны тур бліжэй да зімы.

Наступнай маей ахвярай стаў Піт Паўлаў:
- Піт, як вам гук на седняшнім канцэрце?
- Тое што тварылся ў зале я не ведаю, бо я там не быў. Што касаецца сябе, то мне было зручна граць. Ва ўсякім разе, тут стаяла лепшая апаратура краіны, калі і былі якія агрэхі, то гэта толькі на акустыку зала. – пракаментыраваў Піт.

Што тычыцца астатніх удзельнікаў гурта, то Юрася Ляўкова я пасля канцэрта наогул не бачыў, а да Лявона вольскага нельга было даступіцца. Не ўсе жадаючыя нават атрымалі аўтографы. Нягледзячы на гэта, твары выходзячых з будынку КЗ Філармоніі былі давольныя, а гэта значыць што вечар удаўся.

Один отзыв на «“Развітаемся і з восенню?”»

  1. Толик зачотно. Пастарался на славу. в награду тебе афишу падганю. !
    НЕ ! 2!!!

Оставить отзыв